§6. Слова, яго лексічнае значэнне

Лексiчнае значэннее слова — гэта яго асноўны сэнс(Тэлевiзар — прылада з экранам для прыёму тэлевiзiонных перадач). Лексiчнае значэнне слова можна паглядзець у тлумачальным слоўнiку.

Адназначныя словы

словы, якiя маюць адно лексiчнае значэнне

Мнагазначныя словы

словы, якiя маюць некалькi лексiчных значэнняў

Прамое значэнне слова

асноўнае лексiчнае значэнне слова

Пераноснае значэнне слова

лексiчнае значэнне слова, якое ўзнiкла на аснове падабенства

Сiнонiмы

словы, якiя звучаць па рознаму, але маюць аднолькавыя лексiчныя значэннi

Антонiмы

словы, якiя маюць супрацьлеглыя лексiчныя значэннi

Амонiмы

словы, якiя звучаць аднолькава, але маюць розныя лексiчныя значэннi

1. Вызначце, якое са значэнняў, прыведзенных справа, адпавядае кожнаму са слоў. Запiшыце па ўзору.

Узор: акуляры — прыбор з дзвух шкляных кругоў на дужках, выкарыстоўваецца пры дрэннам зроку або для абароны глаз.

          Стол▌▐вялiзарнае драпежная млекакормячая жывёла з доўгай шорсткай i тоўстыми нагамi.

         Верш▌▐ядомы плод, выраблены яблыняй.

Мядзведзь▌▐ прадмет меблi ў выглядзе шырокай гарызантальнай дошкi на высокiх ножках.

       Яблык▌▐ маленькае паэтычнае твор ў вершаванай форме

Складзiце сказ з адным з гэтых слоў.

2. Выпiшыце з тэксту словы ў пераносным сэнсе.

Люблю я прыво.ле

Шырокіх палёў,

З.лёнае мора

Ржаных каласоў.

I вузкія стужкі

Сялянскіх палос —

Люблю ц.бе, поле,

Люблю я твой плёс.

І грушы старыя,

Што ў жыце шумяць,

З.лёныя межы,

Далёкую гладзь.

Люблю я дарогі,

Што леглі між гор,

Ўнізе пад гарою

Руч.а разгавор. (Якуб Колас)

Вусна ўстаўце прапушчаныя лiтары.

3. Падбярыце антонiмы да гэтых слоў. I запiшыце iх парамi.

Халодны

вялiкi

малады

мяккi

цёмны

белы

цяжкi

добры

моцны

дарагi.